МТЗ прадэманструе на «Белагра» беспілотны трактар


Менскі трактарны завод анансуе, што падчас выставы «Белагра-2022» пакажа беспілотнік – «BELARUS-А3523і». Сучасны трактар яшчэ летась завод дэманстраваў на выставе каля «Чыжоўка-Арэны», але на «Белагра» МТЗ правязе яго ўпершыню, паведамляе прэсавая служба заводу.

Беспілотны трактар МТЗ на выставе «Белагра-2022».
Фота: МТЗ / Facebook

Сёлета на выставе «Белагра-2022» «МТЗ-Холдынг» мае намер прадэманстраваць не толькі тэхніку, але і тэхналогіі. Менавіта дзеля гэтага беларуская кампанія ўпершыню на выставе пакажа беспілотны трактар «BELARUS-А3523і». Тэхналагічная машына з’явіцца на публіцы не ўпершыню: летась МТЗ паказаў трактар на выставе каля «Чыжоўка-Арэны». Вядома, што беспілотнік мае рухавік магутнасцю 350 конскіх сілаў, які забяспечваецца электрамеханічнаю трансмісіяй.

Тэхніка МТЗ на выставе «Белагра-2022».
Фота: МТЗ / Facebook

МТЗ таксама пакажа мадэрнізаваныя трактары, малагабарытную тэхніку.

«Белагра-2022» адбудзецца з 7 да 11 чэрвеня ў кітайска-беларускім індустрыйным парку «Вялікі камень».

Hавiны
Еўразвяз канчаткова зацвердзіў шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Туды трапіў і беларускі банк
2022.06.03 12:29

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў