Каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень


Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат

Па ўсім свеце каталікі і пратэстанты 4 красавіка святкуюць Вялікдзень – адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў.

«Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!» – такімі словамі вітаюць на Вялікдзень адзін аднога вернікі. У Беларусі святочныя набажэнствы адбыліся ўвечары з суботы на нядзелю.

Урачыстасць Велікадня канцэнтруе нашую ўвагу на асноўнай таямніцы хрысціянскай веры. «Уваскрасенне Хрыста пераконвае нас, што ў змаганні са злом і смерцю апошняе слова заўсёды застаецца за Богам», – адзначаецца з святочным звароце біскупа Казіміра Велікасельца.

Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Пасхальная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Менск, Беларусь, 3 красаіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат
Велікодная Вігілія Вялікай Ночы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску. Беларусь, 3 красавіка 2021.
Фота: АВ / Белсат

Сёлета, як і год таму, свята праходзіць ва ўмовах пандэміі, касцёлы і храмы дзейныя, але вернікаў па ўсім свеце заклікаюць заставацца дома.

Традыцыя асвячэння велікодных страваў у касцёле існуе там, дзе шчыльна перапляліся звычаі і традыцыі каталіцтва і праваслаўя. Таксама чыста славянскім элементам велікоднага стала ёсць рознакаляровыя яйкі, найчасцей чырвоныя, як сімвал уваскрэслага Хрыста, паведамляе Catholic.by.

Праваслаўныя вернікі адзначаць сёлета Вялікдзень 2 траўня.

Фотарэпартаж
Каталікі Беларусі адзначаюць Вялікую суботу. Ужо заўтра – Вялікдзень
2021.04.03 14:25

АА belsat.eu

Стужка навінаў