Пад заваламі ў Адэсе знайшлі целы немаўляці і маці. Жанчына спрабавала ўратаваць дзіця, затуліўшы яго сабою, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў. Лік ахвяраў удару па шматпавярховіку вырас да 10.
Расея атакавала Адэсу ў ноч на суботу. Адзін з дронаў трапіў у 9-павярховы жылы дом. Быў разбураны адзін пад’езд. Дасюль на месцы здарэння трывае ратавальна-пошукавая аперацыя.
Пад заваламі знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячнага дзіцяці.
«Маці намагалася затуліць сабою сваё дзіця. Намагалася зберагчы. Іх знайшлі ў моцных абдымках», – паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў.
Лік ахвяраў удару вырас да 10, сярод іх трое дзяцей.
У Адэсе і вобласці сёння дзень жалобы.
Мінабароны Расеі ўдар па горадзе не каментавала.
Сцяпан Кубік belsat.eu