Святлана Ціханоўская наведае Вялікую Брытанію з афіцыйным візітам


На наступным тыдні, з 6 да 9 сакавіка, Святлана Ціханоўская наведае Лондан з афіцыйным візітам, паведамляе Офіс палітыка.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі ў Лондане. 3 жніўня 2021 года.
Фота: tsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская плануе сустрэнецца з міністрам у справах Еўропы Леа Дохерці, спікерамі палаты абшчын Ліндзі Гойл і палаты лордаў Джонам Макфолам, лідарам апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Кірам Стармэрам. Таксама запланаваная сустрэча з былым прэм’ерам Борысам Джонсанам, апошняя раз яны сустракаліся 3 жніўня 2021 года, калі Ціханоўская наведвала Лондан.

Падчас візіту лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў выступіць перад парламенцкім камітэтам, а таксама перад студэнтамі ў Кеймбрыджскім універсітэце і ў Аб’яднаным каралеўскім інстытуце даследавання пытанняў бяспекі і абароны RUSI.

Акрамі гэтага запланаваныя інтэрвʼю з найбуйнейшымі брытанскімі медыямі, такімі як Бі-Бі-Сі, The Sun, Daily Express, Sky News.

Запланаваная і сустрэча з беларускай дыяспарай. Ціханоўская наведае Беларускую бібліятэку і грэка-каталіцкую царкву Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых апекуноў беларускага народу.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў