Амапаўцы ў Менску затрымалі жанчын, якія маліліся за мір


У Кафедральным саборы на Нямізе прайшла супольная малітва матуль беларускіх салдатаў. Жанчыны сабраліся, каб памаліцца за мір. Але сілавікі схапілі іх, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Матулі беларускіх салдатаў дамовіліся сабрацца і разам памаліцца за мір у Кафедральным саборы на Нямізе. Сілавікі даведаліся пра гэта і пад выглядам сямейнай пары прыйшлі ў царкву. «Ціхары» сачылі за жанчынамі. Калі ж супольная малітва завершылася, пачаўся хапун. Амапаўцы затрымалі як мінімум трох жанчын. Святар з сабору прасіў сілавікоў адпусціць людзей, але яны адмовіліся.

Сёння маці Беларусі маліліся ў цэрквах аб спыненні вайны Расеі супраць Украіны, каб нашую краіну не ўцягнулі ў баявыя дзеянні.

Hавiны
Генштаб Украіны: Беларускія дэсантнікі атрымалі загад на ўварванне ва Украіну
2022.03.03 20:57

АФ belsat.eu

Стужка навінаў