Беларусь зноў пагасіла абавязацельствы па еўрааблігацыях рублямі замест долараў


Міністэрства фінансаў 3 студзеня паведаміла аб выплаце адсоткавага даходу для еўрааблігацыяў Belarus-2027 – чарговы раз у беларускіх рублях.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Паводле звестак прэс-службы ведамства, плацеж памерам 22,9 млн долараў у эквіваленце праведзены 29 снежня 2023 года. «Сродкі ў поўным аб’ёме» залічаныя на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў «Беларусбанку» ў нацыянальнай валюце.

28 чэрвеня 2022 года Савет Міністраў і Нацыянальны банк прынялі супольную пастанову, паводле якой «выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на вонкавых фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях паводле курсу рэгулятара на дату плацяжу».

З таго часу Беларусь пералічвае плацяжы за даўгі ў рублях на спецрахунак у «Беларусбанку». Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні беларускіх еўрабондаў. Тады ж Міністэрства фінансаў анансавала, што будзе шукаць альтэрнатыўных плацежных агентаў.

Hавiны
Беларусь вярнула рублямі даўгі на $ 846 млн. Гэта парушэнне дамоваў
2023.03.01 11:05

Неўзабаве на гэта адрэагавалі міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы: Moody’s заявіла аб дэфолце Беларусі, Fitch папярэджвала аб магчымасці дэфолту, а пазней панізіла доўгатэрміновы рэйтынг нашай краіны ў замежнай валюце. S&P таксама знізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі і абʼявіла аб дэфолце па еўрааблігацыях.

Мінфін Беларусі раскрытыкаваў гэтыя рашэнні, але выплаты за валютныя абавязацельствы ў рублях працягнуліся.

Аб’ектыў
Тэхнічны дэфолт па беларускіх аблігацыях ператвараецца ў рэальнасць
2022.06.29 22:46

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў