Агенцтва «Fitch» панізіла рэйтынг Беларусі да пераддэфолтнага


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Fitch» панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з узроўню ССС да С.

Рашэнне аб паніжэнні рэйтынгу звязанак з заявай Міністэрства фінансаў Беларусі аб тым, што плацяжы па еўрабондах будуць праводзіцца ў беларускіх рублях замест долараў ЗША. Гэта супярэчыць дакументацыі адносна аблігацыяў, якая не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах, адзначаюць у агенцтве.

У «Fitch» падкрэсліваюць, што льготны перыяд у дадзеным плацяжы сканчаецца 13 ліпеня. Калі да гэтага часу Беларусь не правядзе выплаты на першапачатковых умовах, то агенцтва прызнае гэта дэфолтам.

Таксама «Fitch» будзе лічыць дэфолтам спробу ўраду абмяняць еўрааблігацыі на дзяржаўныя аблігацыі на ўнутраным рынку, разлікі па якіх будуць весціся ў беларускіх рублях.

Аб’ектыў
Тэхнічны дэфолт па беларускіх аблігацыях ператвараецца ў рэальнасць
2022.06.29 22:46

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў