Лукашэнка: «Я не адмаўляюся, што мы – «суагрэсары»


Неабходнасці ўступлення Беларусі ў баявыя дзеянні няма і не будзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам у Крамлі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве.
Фота: БелТА

Расейскія журналісты запыталіся ў Лукашэнкі, як ён ацэньвае для сябе верагоднасць таго, што Беларусі давядзецца ўступіць у баявыя дзеянні?

«А ніяк не ацэньваю. Такой неабходнасці няма. І не будзе такой неабходнасці. Я неяк сказаў напярэдадні, што Расеі цяпер патрэбная такая Беларусь – мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу», – сказаў Лукашэнка і зазначыў, што ў дэталях не будзе распавядаць, чым яны з Пуціным займаюцца.

Паводле самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, уцягнуць Беларусь у вайну з Украінай хоча НАТО.

«Я ж не адмаўляюся, што мы – «суагрэсары». Кожны робіць сваю справу, – дадаў Лукашэнка і падкрэсліў, што ні ён, ні Пуцін не хочуць, каб «цярпеў братэрскі ўкраінскі народ», – <…>. Гэтыя заклікі – Беларусь у вайну ва Украіне – гэта на карысць НАТО».

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка казалі, што хочуць перамоваў аб Украіне. А вайна працягваецца
2024.04.12 08:39

Паводле Лукашэнкі, у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну, працягласць фронту за кошт мяжы Беларусі з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі павялічыцца на тысячы кіламетраў.

«Нам з вамі давядзецца гэты фронт закрыць, калі мы ўступім у вайну. Мы зможам гэта зрабіць? Не зможам. Гэта я вам кажу: не зможам. Мы хочам сабе праблемаў? Не хочам. Гэта па-другое. Па-першае – можа быць, Украіне, гэтак жа, як сёння Расеі, спатрэбіцца такая Беларусь (мірная – удакладняе БелТА)», – сказаў Лукашэнка.

Таксама ён зазначыў, што «Беларусь забяспечвае бяспеку каля рубяжоў краіны на ўкраінскім і заходнім кірунках», а Расея запраўляецца палівам з Мазырскага НПЗ. Лукашэнку нібыта перадалі інфармацыю, што беларускія і расейскія «беглыя» угаворваюць палякаў ударыць па гэтым НПЗ, бо ён «агрэсару пастаўляе паліва для ваенных патрэбаў».

«Я тады сваіх ваенных паклікаў, кажу: пастаўце на пазіцыі ўсё, што ў нас ёсць (не буду пералічваць), і тады адкажам так, што мала не падасца», – сказаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, сёння Беларусь не здолела б уступіць у вайну з Украінай, таму што «у іх мяжа з Беларуссю забарыкадаваная так, што туды не падысці», і яе ахоўваюць 120 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Лукашэнка таксама назваў хлуснёю словы пра тое, што ён з Пуціным хочуць «захапіць Еўропу – для пачатку Польшчу і Прыбалтыку».

11 – 12 красавіка Лукашэнка знаходзіўся ў Маскве на перамовах з Пуціным. Гэты візіт загадзя на анансаваўся і не быў абумоўлены афіцыйнымі мерапрыемствамі па лініі інтэграцыйных аб’яднанняў. Што канкрэтна абмяркоўвалася за зачыненымі дзвярыма – невядома. Мяркуючы па ўсім, тэмай №1 падчас перамоваў стала Украіна. Хаця нічога кардынальна новага не прагучала, агульная рыторыка ўказвае на тое, што Пуцін вельмі хоча скарыстацца зручным для себя момантам, каб аслабіць міжнародную падтрымку Украіны і схіліць Захад да саступак.

Аналітыка
Танцаваць ад Стамбулу. Навошта Пуцін кажа пра мірныя перамовы і ў чым роля Лукашэнкі
2024.04.12 18:02

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў