Балгарыя ад сёння забараняе ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям на расейскіх нумарах


З 2 кастрычніка на тэрыторыю Рэспублікі Балгарыя забаронены ўезд аўтамабіляў з расейскай рэгістрацыяй, паведаміў кіраўнік Памежнай паліцыі краіны Антон Златанаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: інфармагенцтва «Черно Море»

Такое абмежаванне раней ужо дзеяла ў дачыненні грузавых аўтамабіляў, але з 2 кастрычніка пачне распаўсюджвацца і на асабісты транспарт, падкрэсліў Антон Златанаў.

Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў вялікі міграцыйны ціск, які зазнае краіна цягам апошніх месяцаў. Дзякуючы ўзмоцненым захадам і добрай каардынацыі з турэцкімі памежнымі службамі за содні ўдаецца затрымліваць і не прапускаць на тэрыторыю краіны каля 500 чалавек. «Гэта велізарная колькасць людзей», – сказаў Антон Златанаў.

Нагадаем, што краіны Еўразвязу, якія суседнічаюць з Расеяй, забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю транспартавых сродкаў з расейскімі нумарамі. Пра намер закрыць межы для машынаў з расейскай рэгістрацыяй Літва і Латвія паведамілі 12 верасня, а 13 верасня пра гэта заявілі і ўлады Эстоніі. Фінляндыя далучылася да забароны 15 верасня, а Польшча – 17 верасня. Таксама забарону на ўезд аўтаў з расейскай рэгістрацыяй увяла Нарвегія.

Пры гэтым у Латвіі адзначылі, што паводле законапраекту, які праходзіць рыхтаванне, забарона можа быць пашыраная таксама і на аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Згодна з законам, калі цягам трох месяцаў не будзе перарэгістрацыі або выезду з Латвіі, транспартавы сродак будзе канфіскаваны.

Hавiны
Аўта з расейскай рэгістрацыяй пры ўездзе ў Літву можа быць канфіскаванае
2023.09.12 17:25

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў