Мінабароны Расеі заявіла пра перадухіленне ўначы трох атак на Крымскі мост


Міністэрства абароны Расеі сцвярджае, што цягам ночы былі знішчаныя тры надводных дрона, якія спрабавалі атакаваць Крымскі мост. На некалькі гадзінаў рух на мосце спынялі.

Украінскі марскі дрон «Sea baby».
Фота: УНИАН / Telegram

Міністэрства абароны Расеі ў сваім Telegram-канале ў трох допісах паведаміла пра знішчэнне ў Чорным моры трох надводных дронаў. Яны, паводле гэтых звестак, мусілі атакаваць Крымскі мост. У звязку з пагрозаю рух на мосце спынялі на 2,5 гадзіны.

Першы дрон заўважылі і знішчылі а 23:15, другі – а 2:10, трэці – яшчэ праз 10 хвілінаў.

Усе паведамленні напісаныя як пад капірку. Мінабароны называе гэта «спробаю кіеўскага рэжыму ўчыніць тэрарыстычны ўдар па Крымскім мосце».

Ва Украіне гэтыя абвінавачванні не каментавалі, але раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі называў мост законнай мэтаю ў вайне з Расеяй.

Гэтая пераправа злучае Краснадарскі край з акупаваным паўвостравам. 17 ліпеня ў выніку атакі безэкіпажнага катэра адзін пралёт абрынуўся, другі быў пашкоджаны.

Hавiны
На Крымскім мосце быў чутны выбух. Загінулі два чалавекі, спынены рух аўтамабіляў
2023.07.17 09:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў