У Полацку адбыўся другі суд над грэка-каталіцкім святаром Аляксандрам Шаўцовым – ён атрымаў дадатковыя 30 содняў арышту, піша «Хрысціянская візія».
Аляксандра Шаўцова судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) і парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).
Святара затрымалі 25 траўня і на наступны дзень далі 15 содняў адміністратыўнага арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) – за рэпосты матэрыялаў «Хартыя’97» у «Вконтакте». Такім чынам ён правядзе пад арыштам 45 содняў. Шаўцова павінны вызваліць 8 ліпеня.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Аляксандра Шаўцова сілавікі забралі тэхніку.
Алена Рувіна belsat.eu