Барацьба з беспакаранасцю і кампенсацыі. У Гаазе пачалася канферэнцыя аб злачынствах Расеі ва Украіне


У Гаазе адкрылася канферэнцыя, на якой абмяркуюць супольныя намаганні ў расследаванні меркаваных ваенных злачынстваў Расеі, учыненых падчас поўнамаштабнага нападу на Украіну. Сустрэчу зладзілі Нідэрланды, Украіна і Еўракамісія, перадае радыё «Свабода».

Забітыя мірныя жыхары пасля сыходу расейскіх войскаў на трасе за 20 кіламетраў ад Кіева, Украіна. 2 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У Гаазе сабраліся міністры замежных справаў і міністры юстыцыі заходніх краінаў, а таксама прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суда і судовага органу ЕЗ, «Еўраюсту». Яны абмяркуюць барацьбу з беспакаранасцю і выплату кампенсацыяў ахвярам. Гэтая канферэнцыя называецца «Аднаўленне справядлівасці для Украіны».

У Кіеве кажуць, што расследуюць больш за 120 тысячаў эпізодаў, як яны мяркуюць, ваенных злачынстваў, звязаных з уварваннем. Паводле ацэнак ААН, ва Украіне былі забітыя або параненыя больш за 30 тысячаў мірных жыхароў.

Эксперты ў правах чалавека пры падтрыманні Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў абвесцілі 15 сакавіка, што сабралі новыя доказы катавання ўкраінскіх ваеннапалонных у Расеі, заявіўшы, што такая практыка можа быць тоеснай ваенным злачынствам.

Hавiны
Расейцы бязлітасна расстрэльваюць украінскіх ваеннапалонных: трэці выпадак за месяц
2024.02.27 19:27

У сакавіку летась трыбунал у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай за дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны. Каманда НАУ на чале з Паўлам Латушкам намагаецца, каб такі ж ордар выдалі ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі за тое, што ўкраінскіх дзяцей прывозяць у Беларусь. Як кажуць у Менску – на аздараўленне, аднак у Кіеве гэта называюць незаконнай дэпартацыяй.

Hавiны
Латушка перадаў камісіі ААН матэрыялы аб датычнасці Лукашэнкі да ваенных злачынстваў
2024.02.01 17:28

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў