У Беларусі запускаецца Адвэнт-каляндар, які дапаможа выказаць салідарнасць з палітвязнямі


Каманда «Вольныя паштоўкі» 1 снежня запускае ў Інстаграме Калядны адвэнт-каляндар з заданнямі, выконваючы якія, кожны можа выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі Беларусі.

У Беларусі запускаюць Адвэнт-каляндар, які дапаможа выказаць салідарнасць з палітвязнямі.
Фота: ініцыятыва «Вольныя паштоўкі»

Марафон працягнецца да 24-га снежня. Штодня каманда будзе посціць заданні ў сторыс і захоўваць у актуальным «Адвэнт-каляндар».

Першае заданне: раздрукаваць каляндар або спампаваць сабе на тэлефон. Акрамя таго, ёсць шмат заданняў пра напісанне лістоў, адпраўку паштовак, падтрымку палітвязняў праз сацыяльныя сеткі рознымі спосабамі. Тут можна спампаваць каляндар сабе на тэлефон або для друку.

У Беларусі запускаюць Адвэнт-каляндар, які дапаможа выказаць салідарнасць з палітвязнямі.
Фота: ініцыятыва «Вольныя паштоўкі»

Выконвайце заданні і публікуйце ў сябе ў сацсетках з хэштэгамі #adventpashtouki, #вольныяпаштоўкі

Калі выканаць 18 і больш заданняў і даслаць арганізатарам фотаздымкі, можна атрымаць цішотку або шопер з малюнкам палітвязня або палітзняволенай.

У Беларусі запускаюць Адвэнт-каляндар, які дапаможа выказаць салідарнасць з палітвязнямі.
Фота: ініцыятыва «Вольныя паштоўкі»

«Вольныя паштоўкі» – ініцыятыва, якая займаецца адпраўленнем паштовак з малюнкамі палітвязняў у абмен на данаты на карысць ініцыятывы «Лісты ў клетачку».

СП, belsat.eu

Стужка навінаў