«Голос країни» загучыць на «Белсаце». Галоўны музычны праект – у новым сезоне


3 верасня а 21:30 «Белсат» пачынае трансляваць галоўнае музычнае спаборніцтва Украіны – «Голос країни».

«Падзеі ва Украіне, важнай краіне нашага рэгіёну, заўсёды былі ў цэнтры ўвагі гледачоў «Белсату». На жаль, з лютага мінулага года навіны адтуль сталі асабліва драматычнымі.

Таму мы радыя, што, транслюючы праграму «Голос країни», мы дамо нашым гледачам магчымасць хоць бы крыху адарвацца ад гэтых праблемаў, а таксама пакажам, што ўкраінцы, нягледзячы на тое, што перажываюць цяпер вельмі цяжкія часы, маюць у сабе сілы і ўнутраную радасць, якія яны традыцыйна выказваюць у музыцы», – кажа дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

У новы сезоне ўзялі ўдзел 60 выканаўцаў, часткаю з якіх увесь сезон будуць апекавацца зорныя трэнеры – Арцём Півавараў, Dorofeeva, Іван Кліменка і Юлія Саніна. Дарэчы, Юлія не ўпершыню з’яўляецца на «Белсаце», яе вы можаце памятаць з праграмы «Belsat Music Live».

Нашыя сэрцы – з Украінаю. Разам марым, разам заўзеем. Глядзіце «Голос країни» кожную нядзелю а 21:30 у эфіры «Белсату».

Стужка навінаў