«Менскія цеплавыя сеткі» распрацавалі графік планавага адключэння гарачага водазабеспячэння ў Менску. Пра гэта распавёў дырэктар прадпрыемства Алег Жур, перадаюць «Минск-Новости».
Чакаецца, што планавыя адключэнні гарачай вады прадпрыемства пачне 17 траўня і завершыць 30 жніўня.
Максімальны тэрмін адключэння, у адпаведнасці з дзейнымі нарматыўнымі актамі, складае 13 дзён.
Дакладны графік адключэння гарачай вады з вуліцамі пакуль не апублікаваны.
ПС belsat.eu