Як беларусы глядзелі зварот Ціханоўскай і запускалі феерверкі на Новы год


Навагодні зварот Ціханоўскай зноў абагнаў зварот Лукашэнкі паводле колькасці праглядаў на Youtube.

«Нават у самыя цёмныя дні я бачу святло – таму што гляджу на вас», – казала Святлана Ціханоўская ў навагоднім звароце.

А беларусы глядзелі на яе. На Youtube-канале Ціханоўскай ейны навагодні зварот набраў на сярэдзіну дня 1 студзеня 245 тысяч праглядаў, яшчэ 107 тысяч – на Youtube-канале «Белсату», яшчэ 100 тысяч – на Youtube-канале «Страна для жизни», яшчэ 32 тысячы – на Youtube радыё «Свабода», яшчэ 65 тысяч – на Instagram Ціханоўскай. І гэта без уліку тэлеэфіру «Белсату» і жывога эфіру «Белсату» на Youtube.

Зварот Аляксандра Лукашэнкі адстае паводле праглядаў у інтэрнэце. Так, на Youtube ён набраў сумарна на каналах АНТ, АТН, БелТА і СТВ толькі 227 тысяч праглядаў.

Як глядзелі Ціханоўскую

Фотарэпартаж
Восем гадзінаў на марозе. Як Святлана Ціханоўская запісвала навагодную прамову да беларусаў
2022.01.01 12:55

Што пішуць у каментарах да звароту Ціханоўскай

Каментары да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай. Скрыншот: Светлана Тихановская / Youtube
Каментары да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай. Скрыншот: prezident.sveta / Instagram
Каментары да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай. Скрыншот: S.Tsikhanouskaya / Facebook

Hавiны
«Яшчэ адна перагорнутая старонка». Пра што казаў Лукашэнка ў навагоднім звароце
2022.01.01 13:12

Тым часам пад зваротам Лукашэнкі:

Каментар пад навагоднім зваротам Аляксандра Лукашэнкі. Скрыншот:
Информационное агентство БелТА / Youtube

Як запускалі феерверкі

Менскія ўлады вырашылі ўпершыню за доўгі час не ладзіць феерверк. Менчукі ж вырашылі зладзіць свае ўласныя салюты – хто апоўначы, а хто ў 23.34 – у гонар «народнага» артыкулу за «несанкцыянаваную акцыю» (які перанумаравалі, цяпер гэта арт. 24.23 КаАП РБ).

Хай так TV
Беларусы чакаюць толькі адну навіну! Сатырычнае шоу
2022.01.01 12:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў