Рэжым узяўся за прыватных перавознікаў


У Маладзечне з першага снежня перасталі працаваць дзве з трох службаў таксі. Да аператараў перавозак «152» і «158» з правяраннем прыйшлі сілавікі.

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

Пра правяранні паведамляе зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі рэгіянальнае выданне «kraj.by». Але гучны загаловак – толькі палова праўды.

– Таксі.

– Алё, добры дзень! Гэта служба «158»?

– Так!

– Хацеў у вас спытаць. Проста зараз навіну прачытаў, я ўвесь час карыстаюся вашай службай, што ў нас у горадзе не будзе 158, 152. Нейкія праверкі кажуць.

– Ну, праверкі ідуць. А праца таксама ідзе.

– Гэта значыць, усё працуе, таксі можна заказваць і гэта бяспечна і ўсё нармальна?

– Так, не хвалюйцеся. Для вас гэта сапраўды бяспечна.

– Я зразумеў. Дык а чаго праверкі, што яны хочуць?

– Ну я ж не ведаю, што яны хочуць. Гэта трэба ў начальства пытацца. А я чалавек маленькі. Прыняла замову, адправіла. І ўсё.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Правяранні прыватных перавознікаў закранулі ўсю Беларусь. Паводле крыніцаў «Белсату», у Лепелі забаранілі прыватныя маршрутныя таксі. Кіроўцам прапанавалі працаўладкоўвацца ў дзяржаўныя аўтапаркі з асабістымі мікрааўтобусамі. Але і гэтая інфармацыя не да канца дакладная. Тэлефануем прыватнаму кіроўцу, які аказвае паслугі «Северному экспрессу»:

– Першы раз пра гэта чую, калі шчыра. Вы заказваеце праз дадатак «Атлас»? Ці праз дыспетчара?

– Праз дыспетчара.

– Ага, праз дыспетчара. Ну, пакуль нам пра гэта нічога не казалі. Таму што нібыта ў нас усё ўзгоднена. Гэта значыць, нядаўна была праверка. Усё ўзгоднена. Ніякіх праблемаў па «Паўночным экспрэсе». Так, тамака «Атласы» нейкія пазачынялі. Магілёўскія, полацкія… Таму ў іх тамака ёсць праблемы. Але з нашай канторай ніякіх праблемаў. Нам нічога не казалі, што нас будуць зачыняць ці яшчэ нешта.

Спыненне працы буйнога аўтаперавозніка «Атлас» паўплывала на расклад руху маршрутнага транспарту на Магілёўшчыне. У прыватнасці, жыхары Слаўгараду не могуць даехаць да абласнога цэнтру. Факт правяранняў прыватных перавознікаў нам пацвердзілі і ў Лепельскім аўтавакзале:

«Не забараняюць менскія маршруткі. Вы не правільна зразумелі навіну. Проста іх усіх правяраюць. І так, якія працуюць нелегальна альбо неяк яшчэ, тых прыкрываюць у сувязі з праверкамі. А так усё працуе ў звычайным рэжыме».

Мы бачым, як адбываецца манапалізацыя рынку ў сферы пасажырскіх перавозак, кажа бізнесовец і вядоўца праграмы «Атма$фера» на «Белсаце».

«Гэта справа манапалізацыі рынку пад кагосьці аднаго. Не аднаго таксоўца, а аднаго такога нейкага вялікага супераператара. І ў гэтым указе прапісана так наўпрост тое, што кожны павінен плаціць. Плаціць дзяржаве. Таму гэта частка такой манапалізацыі гэтага рынку».

14 лістапада Аляксандр Лукашэнка загадаў узмацніць кантроль у галіне пасажырскіх перавозак, зрабіўшы для транспартнікаў, «адзіныя правілы гульні».

Руслан Ігнатовіч, «Белсат»