«Войскі літоўскія і польскія да Масквы як быдла гнаць». Чаму ў маскоўцаў нічога не атрымалася 8 верасня?




Глядзіце відэаграфіку з цікавымі фактамі пра Бітву пад Воршаю!

У гэты дзень, 8 верасня, беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы – свята, не прызнанае дзяржаваю, але ад гэтага не менш значнае.

Цікавыя факты пра бітву пад Воршаю

– Бітва на р. Крапіўна ў 1514 годзе – адная з найбуйнейшых беларускіх вайсковых перамогаў

Нашае войска ўзначальваў Канстанцін Астрожскі, да ваяроў ён звярнуўся са словамі: «Мужныя рыцары! Няхай доблесць і мужнасць вашы будуць вартыя слаўных бацькаў!..»

«Войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы як быдла пугамі гнаць»Чаляднін, які кіраваў войскам Масквы, быў упэўнены ў перамозе

– Суадносіны сілаў: 35 тыс. ваяроў ВКЛ і Польшчы супраць 80 тыс. варожага войска

– Перамога адбылася дзякуючы хітраму манеўру Астрожскага, які вывеў праціўніка пад агонь гарматаў

– Перамога адбылася пад гербам Пагоня і БЧБ-сцягам і мела важнае значэнне для ўсёй Еўропы

– У савецкія часы ў падручніках пра бітву не згадвалася

– Падчас гадавіны ў 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры прынялі ваенную прысягу на вернасць Беларусі.

Калі не сілаю, то хітрасцю

Як нашыя продкі выкарысталі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пасля бітвы? Глядзіце выпуск «Загадкі беларускай гісторыі».

Маскоўская навала заспела ліцвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны, а на прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзейна. Аршанскай перамога абудзіла надзею ў ліцвінаў і жах сярод маскоўцаў.

ДР/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў