У Паўночнай Карэі прайшло маштабнае святкаванне 85-годдзя заснавання арміі.
З гэтай нагоды на ўсходнім узбярэжжы краіны зладзілі сапраўдны артабстрэл з ужываннем знішчальнікаў, танкаў, сістэмаў залпавага агню, за якім назіраў паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын разам з высокімі вайсковымі начальнікамі.
Відэакадры з падзеі 28 красавіка апублікавала дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі «KRT».
25 красавіка ў Паўднёвай Карэі заявілі, што Паўночная Карэя адзначыла гадавіну заснавання сваёй арміі разгортваннем вялікай колькасці дальнабойнай артылерыі на сваім усходнім узбярэжжы.
Паўночная Карэя тэхнічна знаходзіцца ў стане вайны з Паўднёвай, бо іх канфлікт 1950-53 закончыўся перамірʼем – дамовы аб міры так і не была падпісаная. Паўночная Карэя рэгулярна пагражае знішчыць ЗША і кажа, што будзе развіваць свае ядравыя і ракетныя праграмы, каб супрацьстаяць меркаванай агрэсіі з боку ЗША.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu