Беларускі экспарт за восем месяцаў упаў на чвэрць


З пачатку года беларускія экспарцёры зарабілі $ 18,4 млрд. Продажы за мяжу нафтапрадуктаў і трактароў знізіліся, а калійных угнаенняў – павялічыліся.

За такі ж перыяд летась беларускія экспарцёры зарабілі на $ 6,6 млрд больш – прыкладна на чвэрць.

Нафтапрадуктаў прадалі на суму, на $ 2,234 млн меншую, калі параўноўваць з першымі васьмі месяцамі мінулага года. Продажы за мяжу трактароў «у мінусе» на $ 299 млн, мэбля – на $ 74 млн.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=sek-fbciCJM”][/vc_column][/vc_row]У сваю чаргу прыбытак беларускіх экспарцёраў з продажаў калійных угнаенняў на $ 165 млн большы, чым летась, яблыкаў і грушаў – большы на $ 40 млн. Дадзеныя падае Tut.by са спасылкай на Белстат.

Тавары даражэюць

Таксама нядаўна Белстат паведаміў пра тое, што некаторыя тавары з пачатку года падаражэлі на 45 %. Напрыклад, харчовыя тавары ў сярэднім падаражэлі на 7 %. Пры гэтым садавіна падаражэла ў параўнанні са снежнем на 47 %, рыба і морапрадукты – на 23 %, гарбата – на 25,9 %.

Нехарчовыя тавары ў сярэднім падаражэлі на 10,1 %, паслугі – на 13,4 %.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў