Выбарчая камісія абвясціла спісы, якім дазволілі балатавацца ў Каардынацыйную раду


25 красавіка выбарчая камісія абвяшчае спісы, якім было дазволена прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання.

Слуханні справаздачы Аляксандра Азарава, чальца Аб’яднанага пераходнага кабінету, у Каардынацыйнай радзе. Варшава, Польшча. 5 жніўня 2023 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Рашэннем выбарчай камісіі з 13 заявак былі зацверджаныя 12 выбарчых спісаў. Адзіным з 13-і спісаў, які не прайшоў рэгістрацыю, стаў спіс «За годнасць беларусак» – 10 чалавек. Лідар спісу – Яраслаў Грыгор’еў, былы актывіст БРСМ, які далучыўся да руху «Супраціў». Прычынай стала выключэнне лідара спісу, які не мае грамадзянства Беларусі, у выніку чаго колькасць чальцоў аб’яднання не дасягала неабходнага мінімуму ў дзесяць асобаў.

Зарэгістраваныя спісы ў выніку лёсавання атрымалі наступныя нумары ў выбарчым бюлетэні:

1. «Салідарнасць» – 21 чалавек. Лідары спісу – Георгій Дзмітрук, які называе сябе сустаршынём БХД (тады як БХД на афіцыйным сайце заяўляе, што выключыла яго ў мінулым траўні) і Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні «Народнай грамады».

2. «Воля» – 20 чалавек (адна асоба адмовілася ад удзелу). Лідар спісу – Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра палка Каліноўскага.

3. «Еўрапейскі выбар» – 34 чалавек (трое асобаў не прайшлі верыфікацыю). Лідар спісу – Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай.

4. «Наша справа» – 14 чалавек. Лідарка спісу – Роза Турарбекава, палітолаг і даследчыца, былая выкладчыца БДУ.

5. «Закон і правапарадак» – 20 чалавек. Лідар спісу – Аляксандр Азараў, лідар арганізацыі былых сілавікоў «BYPOL» і былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету.

6. «Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» – 13 чалавек. Лідарка спісу – Надзея Нортан, лідарка беларускай суполкі ў Сан-Францыска, заснавальніца і першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі.

7. «Незалежныя беларусы» – 17 чалавек. Лідар спісу – Максім Шабуцкі, блогер і былы чалец палка Каліноўскага.

8. Блок Пракоп’ева-Ягорава – 34 чалавек (адна асоба не прайшла верыфікацыю чальцамі выбарчай камісіі). Лідар спісу – Вадзім Пракоп’еў, грамадскі дзеяч, які аб’яднаўся з дзейным спікерам КР Андрэем Ягоравым і прадстаўніком АПК Валерыем Сахашчыкам.

9. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – 46 чалавек (адна асоба знялася з выбараў). Лідар спісу – Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і лідар «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення», які стварыў кааліцыю з рухам «За свабоду».

10. «Хопіць баяцца» – 14 чалавек. Лідарка спісу – Таццяна Мартынава, блогерка і стваральніца суполкі «Хватит бояться».

11. «Краіна для жыцця» – 17 чалавек. Лідар спісу – Віталь Савюк, кіраўнік руху «Краіна для жыцця».

12. «Моладзевы наступ» – 15 чалавек. Лідарка спісу – Лізавета Пракопчык, генеральная сакратарка саюзу моладзевых аб’яднанняў «Рада».

На абскарджванне рашэнняў выбарчай камісіі ёсць два дні.

Агляд
Полк Каліноўскага забараніў ваярам удзельнічаць у выбарах у КР. Гэта спадабалася не ўсім
2024.04.25 13:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў