У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў нашай краіне. Яму ўручылі ноту, выказаўшы незадаволенасць «дэструктыўнымі мерапрыемствамі», якія запланаваныя ў Варшаве на 9–10 жніўня, паведамляе МЗС Беларусі. У гэты час у Польшчы пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь».
На нядаўняй тэматычнай нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заходнія санкцыі – гэта новыя стымулы для пашырэння экспарту, а амбасадары за мяжой для яго – гэта не пра палітыку, а пра экспарт. Сапраўды, МЗС – галоўны спецыяліст у экспарце і абыходзе санкцыяў, вынікае з дакументу, які апынуўся ў «BELPOL» і быў перададзены «Белсату». У ім МЗС падрабязна дакладвае, якім чынам улады Беларусі і Расеі абыходзяць санкцыі, а таксама дадае прыклады і рэкамендацыі.