Naviny

МЗС Беларусі ўручыла ноту часоваму паверанаму Польшчы ў звязку з канферэнцыяй «Новая Беларусь»

img
Удзельнікі першай панэлі канферэнцыі «Новая Беларусь». Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў нашай краіне. Яму ўручылі ноту, выказаўшы незадаволенасць «дэструктыўнымі мерапрыемствамі», якія запланаваныя ў Варшаве на 9–10 жніўня, паведамляе МЗС Беларусі. У гэты час у Польшчы пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь».