Пачні пісаць...
Уначы з 2 на 3 жніўня ў Гданьску была жорстка збітая сямейная пара з Беларусі. У сацсетках шукаюць сведкаў здарэння. «Белсат» звярнуўся па каментар у гданьскую паліцыю. Распавядаем, што нам адказалі.
Справа за біццё грамадзяніна Беларусі А. былым беларускім добраахвотнікам Ягорам І. у Гданьску спыненая ў сувязі са смерцю падазраванага. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў раённай пракуратуры Гданьск-Сьрудмесьце.
Сакратарыят Гданьска-Аліўскай раённай пракуратуры паведаміў «Белсату» дадатковую інфармацыю адносна расследавання самагубства беларускага добраахвотніка і абставінаў, якія гэтаму папярэднічалі.
28-гадовы беларус Ягор І. скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў паліцыі Гданьску. Інфармацыю пацвердзілі сябры і знаёмыя загінулага.
Беларуская мастачка Ніка Сандрас, якая цяпер жыве ў Гданьску, хоча адкрыць там мастацкую галерэю. Каб сабраць неабходную суму грошай, жанчына прапаноўвае на продаж свае працы ці навучальны курс малявання. Ахвочыя таксама могуць проста заданаціць.
Менш як год таму Алег Мядзведзеў купіў грузавік, у якім пачаў жыць і працаваць. Мінулай восенню ягоны дом на колах спрабавалі абрабаваць, а калі не ўдалося, спалілі. Грошай на новы дом ці арэнду жытла мужчына не мае, таму просіць дапамагчы яму.