Naviny

Пракуратура спыніла справу за біццё беларусам беларуса ў Гданьску

Былы добраахвотнік палка «Пагоня» Ягор. Крыніца: профіль Ягора ў сацсетках
Былы добраахвотнік палка «Пагоня» Ягор. Крыніца: профіль Ягора ў сацсетках

Справа за біццё грамадзяніна Беларусі А. былым беларускім добраахвотнікам Ягорам І. у Гданьску спыненая ў сувязі са смерцю падазраванага. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў раённай пракуратуры Гданьск-Сьрудмесьце.