На магіле Каліноўскага можа не быць надпісу па-беларуску. Мы можам змяніць сітуацыю
Парэшткі Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–1864 гадоў перапахаваюць у Вільні на могілках Росы, імаверна, ужо гэтаю восенню. Пра тое, што тут знойдуць свой спачын паўстанцы, будуць сведчыць адмысловыя надпісы на дзвюх мовах – па-польску і па-літоўску. Беларуская мова з’явіцца толькі ў тэхнічным апісанні ў капліцы, дзе будуць пахаваныя нацыянальныя героі Літвы, Польшчы і Беларусі, паведаміла прадстаўніца польскага міністэрства культуры Эльжбета Рагоўска.
08.03.2019