Гомельскага валанцёра Іллю Міронава прызналі вінаватым у пікетаванні, паведамляюць «Сильные новости».
18 жніўня ў Гомлі прайшло пасяджэнне ў справе аб пікеце ў футболцы з надпісам «Пішыце лісты!» ля сценаў гомельскага СІЗА. Да матэрыялаў справы Іллі Міронава далучылі 20 лістоў, напісаных ім палітычным вязням.
Міронаў падчас судовага паседжання спасылаўся на літаратурнага героя Астапа Бэндара і ягоную вядомую цытату «Пішыце лісты!», аднак суддзя прызнаў Іллю вінаватым у пікетаванні і пакараў яго 25 соднямі арышту.
МГМ, belsat.eu