Вольга Чайчыц: «Замест таго, каб знішчаць несправядлівасць, міліцыянты закрываюць раты незалежным журналістам»
Яны даюць людзям слова, каб іншыя даведаліся праўду. Яны прыязджаюць у любую кропку нашае краіны, каб паказаць, што насамрэч там адбываецца. Гэтак было і з Аляксеем Шчадровым, вядомым як брат Луіджы, пра якога нашыя калегі зрабілі сюжэт – мужчына жыве ў Шчучынскім раёне, дзе ўтрымлівае прытулак для бяздомнікаў. Уладам сюжэт не спадабаўся – і таму сёння над журналістамі Вольгай Чайчыц і Андрусём Козелам адбыўся суд. Журналісты на яго не пайшлі, затое прыйшлі ў Студыю «Белсату».
27.03.2019