ЗША дапаможа Беларусі выбрацца з «братэрскіх» абдымкаў


Ці здолее Беларусь вырвацца з «братэрскіх» абдымкаў Саюзнай дзяржавы і наладзіць здаровыя стасункі з іншымі краінамі? Асабліва калі краінаю дасюль кіруюць тыя, хто штурхаў яе ў саюз з Расеяй. Якое месца ў гэтай сітуацыі адведзенае ЗША?

У «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам палітолаг Валер Карбалевіч дае прагноз адносна таго, ці разбурацца канчаткова беларуска-расейскія адносіны і ці ўдасца наладзіць прадуктыўную супрацу са Злучанымі Штатамі.

  • Чаму ЗША не можа так проста прадаваць нам нафту і пры чым тут санкцыі?
  • Ці існуе асабісты ліст Трампа да Лукашэнкі?
  • Ці варта чакаць ультыматумаў ад Пуціна 7 лютага?
  • З падводнай лодкі не ўцячы: давядзецца набываць нафту ў Расеі?

Глядзіце поўнае выданне «Размовы ProContra» са Святланаю Калінкінай, Уладзімірам Мацкевічам і палітолагам Валерам Карбалевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

 

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.