Журналіст з Масквы: «Яны ў захапленні ад Лукашэнкі!»


Адсутнасць каранціну ў Беларусі пужае адных суседзяў, а іншых нечакана натхняе. Журналіст з Масквы Віктар Дзятліковіч распавядзе, чаму рашэнні Аляксандра Лукашэнкі некаторым замежнікам здаюцца слушнымі.

У эфіры «Размовы» Віталя Цыганкова госць студыі распавядзе, як змагаюцца з каронавіруснай інфекцыяй у суседняй дзяржаве.

Паводле Віктара Дзятліковіча, хоць Лукашэнка ўжо не такі папулярны ў Расеі, але знаходзяцца людзі, якія ўхваляюць рашэнні лідара Беларусі.

«Ёсць людзі, якія ў захапленні ад таго, што робіць Лукашэнка. Логіка такая, што Лукашэнка не паддаецца ўсёй гэтай істэрыі, псіхозу сусветнаму, і ратуе сваю эканоміку – у адрозненне ад урадаў іншых краінаў свету, якія гэтую эканоміку, груба кажучы, нішчаць. Ёсць такая пазіцыя, яна распаўсюджаная найперш сярод гэтак званых Ковід-дысідэнтаў, якія ўвогуле адмаўляюць існаванне эпідэміі ды параўноўваюць лічбы смяротнасці ад Ковіду з узроўнем смяротнасці ад звычайнай эпідэміі грыпу», – выказаўся Віктар Дзятліковіч.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: kremlin.ru, flickr.com, wikipedia.org