Журналіст з Грузіі: Апазіцыя не кажа пра рэвалюцыю, кажуць улады, бо баяцца


Алег Панфілаў распавядае пра сітуацыю ў Грузіі перад выбарамі.

У Тбілісі віруюць жарсці. 8 кастрычніка ў Грузіі адбудуцца парламенцкія выбары, да перамогі ў якіх як ніколі блізкая тамтэйшая апазіцыя.

«Адзіны нацыянальны рух», паводле апошніх сацыяльных апытанняў, на 0,3 % апярэджвае кіроўную кааліцыю «Грузінская мара». Паводле апазіцыі, улады краіны толькі кормяць народ абяцанкамі, але нічога насамрэч дзеля паляпшэння жыцця грузінаў не робяць. А таму трэба пачаць насамрэч змагацца з карупцыяй, трымацца еўраатлантычнага курсу, распачаць рэформы і праводзіць жорсткую палітыку ў дачыненні да Расеі, якая акупавала частку тэрыторыі Грузіі. У «Гарачым каментары» – журналіст, прафесар з Грузіі Алег Панфілаў.

«Апазіцыя не кажа пра рэвалюцыйны сцэнар, наадварот спрабуе супакоіць насельніцтва ды ўлады. Гэта ўлады кажуць пра рэвалюцыю, бо, вядома, баяцца згубіць гэтую ўладу. І таму распаўсюджваюць усемагчымыя чуткі», – заявіў эксперт у эфіры нашага тэлеканалу.

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Чытайце таксама >>> У цэнтры Тбілісі ўзарвалі аўта апазіцыйнага палітыка