У цэнтры Тбілісі ўзарвалі аўта апазіцыйнага палітыка


Аўта пасля выбуху

Аўта дэпутата з партыі экс-прэзідэнта Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» Гіві Таргамадзэ ўзарвалі ў цэнтры грузінскай сталіцы.

Сам палітык не пацярпеў. У выніку выбуху шпіталізавалі жанчыну і кіроўцу маршруткі, якія знаходзіліся недалёка ад месцу інцыдэнту.

Глядзіце таксама >>> Джэмілёў: Калі б у 2008 годзе не было Грузіі, цяпер, магчыма, не было б Крыму

8 кастрычніка ў Грузіі адбудуцца парламенцкія выбары. Галоўнымі канкурэнтамі зʼяўляюцца кіроўная партыя «Грузінская мара» і апазіцыйная партыя «Адзіны нацыянальны рух».

НМ, belsat.eu, паводле «Новая газета»

Стужка навінаў