«Закон Гука» ў #BML: як музыка змяняе жыццё


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае гурт «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року.

У жывым сэце гучаць галоўныя песні каманды, прэм’ерная кампазіцыя, а таксама твор на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы», які ўвайшоў у рэйтынг «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Мова» (музыка гурта «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
  • «Пішы» (музыка гурта «Закон Гука», словы Вацлава Ластоўскага)
  • «Сам-насам» (музыка «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
  • «Самы чысты» (музыка «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
  • «Над горадам» (музыка «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)

Поўную версію выдання з размоваю Міры Шульц пра тое, як музыка можа змяніць жыццё, глядзіце ў афіцыйных суполках праграмы «УКантакце» і «Facebook».

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».