Якія кнігі варта чытаць падчас рэвалюцыі?


Якой магла б быць кніга пра беларускую рэвалюцыю? Пра гэта разважаюць вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і пісьменніца, «летапісец» пераменаў Яўгенія Пастэрнак.

Усё, што адбываецца ў краіне ў апошнія месяцы, не магчыма было б прадставіць у літаратурным сюжэце – ніхто б проста не паверыў у рэальнасць падобных падзеў. Між тым, такая кніга рана ці позна паўстане, а пакуль пісьменніца Яўгенія Пастэрнак раіць не засяроджвацца на літаратуры змрочнай і цяжкай.

«Хаця днямі я прачытала цікавую гісторыю, як дзяўчаты, седзячы ў камеры на Акрэсціна чыталі «У вайны не жаночае аблічча». І гэта вельмі дапамагло, бо калі яны чыталі кніжку, то разумелі: вось, а жанчынам было яшчэ горш». І іх гэта неяк ратавала», – узгадала госця студыі «Размовы».

Пры гэтым аўтар зазначыла, што на чацвёртым месяцы пратэсту людзям няпроста, не варта пагаршаць свой стан засяроджваннем на дрэнным.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Банер у падтрымку незалежных журналістаў.