Як пазбегнуць крывавага фіналу рэвалюцыі?


Пытанне трансферу ўлады ў Беларусі застаецца адкрытым: Лукашэнка абяцае сысці, але ягоным словам няма веры. Пра магчымыя сцэнары транзіту ўлады ў «Размове» разважаюць Святлана Калінкіна і дыпламат, былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня.

Лукашэнка хоча дачакацца моманту, калі пратэстоўцы стомяцца, а Расея ўпэўніцца, што перамовы можна весці толькі з дзейнымі ўладамі. Праблема ў тым, мяркуе дыпламат Ігар Ляшчэня, што без спробы дамовіцца ўсё можа пайсці горшым для ўсіх шляхам.

«Пытанне ў тым, што мы насамрэч выйшлі ў такую доўгую і вельмі непрыемную сітуацыю. І ўсё роўна, відавочна, яна вядзе да вялікай крыві. Ёсць, канечне, сцэнары канспіралагічныя, усе яны маюць права на існаванне, але ніводны сур’ёзны назіральнік ці аналітык ніколі вам не пацвердзіць. Так, безумоўна, можа прачнуцца сумленне ў большасці генералітэту і топ-чыноўнікаў ды яны там зладзяць нейкі палацавы перавароцік. Але наколькі гэта рэальна?» – выказаўся Ігар Ляшчэня.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Vasily Fedosenko/ Reuters / Forum

Напішы журналістам