Як пакараюць сілавікоў?


Людзі на вуліцах патрабуюць трыбуналу для тых, хто чыніў гвалт супраць мірных пратэстоўцаў, а Каардынацыйная рада прапаноўвае Канцэпцыю нацыянальнага прымірэння.

Якім можа быць нацыянальны шлях ад вайны да міру? Абмяркоўваем у «Размове» са Святланай Калінкінай і дарадцам Святланы Ціханоўскай у палітычных пытаннях Аляксандрам Дабравольскім.

Якім чынам паўстаў праект Канцэпцыі? І ці значыць гэта, што ад адказнасці змогуць сысці сілавікі, што чынілі небывалы гвалт над уласным народам? Ці гэта апошні шанец для Лукашэнкі ды верных яму людзей дамовіцца з пратэстоўцамі? Пра гэта ды іншае – у «Размове».

«Думаю, што Лукашэнка ўжо неадэкватны чалавек. Ягоная прага да ўлады і страх яе згубіць не даюць яму магчымасці рацыянальна разважаць. Калі б ён дзейнічаў рацыянальна, то яшчэ, можа быць, заставалася б нейкая апошняя магчымасць дамовіцца пра нейкія ўмовы, калі ён сыдзе без страшных наступстваў для сябе», – заявіў Аляксандр Дабравольскі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: STRINGER / Reuters / Forum

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!