Пра ўраджэнцаў Заходняй Беларусі, якія ў 1920–30-я гады з’ехалі ў Францыю, а пасля вярнуліся ў Савецкую Беларусь, у эфіры «Размовы» Віталя Цыганкова распавядае журналіст, аўтар кнігі «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» Валер Каліноўскі.
Шмат хто з герояў кнігі прайшоў праз карную машыну сталінскіх рэпрэсіяў і толькі пасля развалу Савецкага Саюзу змог узнавіць стасункі са сваякамі ў Францыі ці вярнуцца ў Еўропу.
«Напачатку 90-х гадоў адна з гераінь маёй кнігі працавала ў ін’язе ў Менску, яна накіравала дакументы ў Францыю, атрымала дазвол на выезд з мужам. Але ў дзень, калі ім прынеслі дазвол ехаць у Францыю, яе муж памёр. Яна толькі попел яго забрала і з’ехала», – распавядае гісторыю адной са сваіх гераінь госць праграмы.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас: