Незваротная дэградацыя напаткала за апошнія гады сістэму Міністэрства ўнутраных справаў. Гэтак лічыць госць «Размовы» Віталя Цыганкова падпалкоўнік Аляксандр Ерафееў. Ці здолеем мы рэфармаваць яе без жорсткіх рашэнняў?
Пералом нагі, удары і кровападцёкі – падпалкоўнік міліцыі, працаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандр Ерафееў не мог уявіць, што шлях з працы дадому жнівеньскім вечарам скончыцца выкраданнем, збіваннем і знявагай.
У студыі «Размовы» Аляксандр Ерафееў апісвае, як стаў адной з тысяч ахвяраў міліцэйскага гвалту ў першыя дні пасля выбараў. Таксама з пазіцыі чалавека, які доўгі час працаваў у сістэме МУС, ён тлумачыць небывалую жорсткасць і дае свой прагноз, куды сілавікоў завядзе іхная жорсткасць.
«Здаровага там нічога няма. Тут толькі скальпель хірурга», – так госць Віталя Цыганкова адгукнуўся на пытанне аб магчымых рэформах МУС.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS, belsat.eu