Weed & Dolphins. Музыка менскіх ускраінаў у #BML


У новым выданні аўтарскага тэлепраекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» знаёмімся з музыкаю менскага індзігурта «Weed & Dolphins».

Хлопцаў вабіць постпанкавая эстэтыка 80-х. Яны запісваюць трэкі на айфон, выдаюць іх на касетах, а лайвы здымаюць у фармаце VHS. Музыкі выступілі ўжо ў некалькіх еўрапейскіх краінах, а мінулы год скончылі турам па Нідэрландах. Пра свае канцэртныя прыгоды і таямнічага дэльфіна, які іх натхняе, яны распавядуць у размове з Міраю Шульц.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «When I Cry I Smile» (словы і музыка Yuko Yuko)
  • «March» (словы і музыка гурта «Weed & Dolphins»)
  • «Like That» (словы і музыка гурта «Weed & Dolphins»)
  • «High» (словы і музыка гурта «Weed & Dolphins»)
  • «Mortal Kola» (словы і музыка гурта «Weed & Dolphins»)
  • «Don’t Tell ‘Em» (словы і музыка гурта «Weed & Dolphins»)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».