Кампазітару Эдуарду Ханку ўдалося немагчымае – выйграць суд у дзяржаўнага тэлебачання. Яго як аўтара папулярных песень забыліся ўзгадаць у тытрах да запісу канцэрту. І спадар атрымаў 500 рублёў кампенсацыі маральнае шкоды і 1290 рублёў за выдаткі на юрыдычную дапамогу.
Спадар Ханок прызнае, што перамагчы дапамаглі вядомасць і песні, на якіх завязаны рэпертуар вядомых беларускіх артыстаў. Іншым аўтарам ён раіць адстойваць свае правы, толькі калі ёсць неабвержныя аргументы. І абавязкова з адвакатам.
«Чаму я зараз такі спакойны? Таму што я выйграў працэс. Адзін, пакуль хопіць. Але гэта ўзняла мне тонус. Адрэналіну ў мяне кілаграм!» – кажа спадар Эдуард.
А дызайнерская кампанія спадарыні Аляксандры судзілася з крамай «Тарты» за неправамернае выкарыстанне дызайнерскіх прапановаў. І таксама атрымала кампенсацыю.
Як беларусы бароняць аўтарскія правы – глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй) .
Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.
Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.
Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».