Як у беларусаў забіраюць $10 тысячаў штодня


Жытні хлеб незаўважна падаражэў на 2 капейкі. Але, калі тыя 2 капейкі перамножыць на колькасць спажытага хлеба, то атрымоўваецца прыбытак у $10 тысячаў штодня.

Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі падлічыў, якія прадукты падаражэлі апошнім часам. І высветліў, што рост коштаў – справа нязменная. Малако таксама падаражэла на 2 капейкі за літр, адпаведна і ўсе вырабы з малака.

«Спажываюць малака і вырабаў з яго грамадзяне па 280 кілаграмаў на жывую душу, трэба было б 354, вучоныя кажуць, але нешта ідзе не так. Не сказаць што ў крамах дэфіцыт, хутчэй у гаманцах», – кажа Міхал Залескі.

Даражэе таксама і мяса, птушка, яйкі. На паўтары адсоткі, на два, пяць, сем – не ўсе спажыўцы заўважылі тыя змены. Але прадаўцы зарабляюць дзясяткі тысяч долараў з кожнай капейкі.

А ці бывае такое, каб цэны зніжаліся? Глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Чыноўнікі прымушаюць закрыць прадпрыемства і ісці ў прыбіральшчыцы.
  • Забудоўнік «кінуў» дольнікаў.
  • Эдуард Ханок выйграў суд у беларускага тэлебачання.

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».