Волчак: Уладам трэба забыць дэкрэт №3 і рухацца далей, праводзіць скарачэнні ў выканкамах


Праваабаронца выказаўся пра новую порцыю «лістоў шчасця» беларусам, якія гэтым разам рассылае Белстат.

Якім будзе абноўлены дэкрэт №3, ці гэтак званы дэкрэт «аб дармаедах»? Падрабязнасцяў усцяж няма, дакумент застаецца на разглядзе Аляксандра Лукашэнкі. Між тым, першыя ластаўкі вяртання дакументу ўжо пачалі прыходзіць у дамы беларусаў. І як не дзіўна лісты прыйшлі ад Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Ліст ад Белстату атрымаў чытач парталу «Хартыя 97» і даслаў у рэдакцыю. Камітэт пачынае праводзіць «абследаванне хатніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблемаў занятасці насельніцтва». Паводле ліста, удзел у даследаванні прымуць 28 тыс. выпадкова абраных сем’яў. Грамадзянаў будуць апытваць на тэму іхнае працы або прычынаў беспрацоўя.

У «Гарачым каментары» – Алег Волчак з цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву».

«Трэба забыць гэты дэкрэт і рухацца далей, ствараць сапраўды працоўныя месцы, нейкія курсы, школы для перакваліфікацыі працаўнікоў, служачых, праводзіць скарачэнні ў выканкамах, на дзяржслужбе, у міліцыі, як абяцалі, але не марнаваць час. Такія апытанні – гэта ўсё марнаванне часу», – параіў уладам праваабаронца Алег Волчак.

Глядзіце таксама: