Праект новага «дэкрэту аб дармаедах» разглядае Адміністрацыя Лукашэнкі


Змены ў дэкрэт №3 паступілі на разгляд ў Адміністрацыю кіраўніка краіны. Плануюць адмяніць льготы для тых, хто займаецца «скрытай дзейнасцю».

У новай версіі дэкрэту №3 прадугледжваецца «вывад з ценю тых, хто займаецца скрытай дзейнасцю», як паведаміла міністр працы і сацыяльнай бяспекі Беларусі Ірына Касцевіч interfax.by. «Каб вывесці гэтых людзей на рынак працы, мы плануем кампенсацыю выдаткаў, якія сёння датуюцца дзяржавай».

Якія менавіта выдаткі будуць выплочваць цалкам афіцыйныя беспрацоўныя, і якім чынам будзе праходзіць выяўленне «скрытай дзейнасці», пакуль не паведамляецца.

Чаму беларусы не могуць вярнуць грошы за «дармаедскі падатак»?

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў