Украіна вырашыла з Еўразязам апошняе пытанне на шляху да бязвізавага рэжыму


Беларусь і Еўразвяз працягваюць працу па спрашчэнні візавага рэжыму. Паводле МЗС, застаецца яшчэ шэраг тэхнічных пытанняў, у тым ліку ўвядзенне біяметрычных пашпартоў.

Але афіцыйны Менск як ніхто зацікаўлены ў развязанні ўсіх пытанняў, пераконвае прэс-сакратар ведамства Дзмітрый Мірончык: маўляў, Беларусь і наагул першая ўзняла пытанне пра бязвізавы рэжым – яшчэ да ўступлення краін-суседак у Шэнгенскую зону. Вось толькі цікава на фоне гэткай рыторыкі, чаму ж улады нашай краіны ўсцяж аніяк не могуць ратыфікаваць пагадненне аб малым памежным руху з той жа Польшчаю?

Тым часам нашыя паўднёвыя суседзі, якія таксама імкнуцца насустрач Еўропе – дый не толькі на словах – да сваёй мэты набліжаюцца куды шпарчэй. Напярэдадні ў Бруселі адбыліся перамовы з удзелам краін-чальцоў ЕЗ і Еўрапарламенту, падчас якіх палітыкі ўрэшце дамовіліся пра механізм экстранага прыпынення бязвізавага рэжыму. Менавіта гэтае пытанне дагэтуль зʼяўлялася галоўнай перашкодаю для свабоднага наведвання Еўразвязу жыхарамі Украіны, Грузіі ды Косава. Наперадзе застаецца толькі галасаванне на пленарным паседжанні Еўрапарламенту.

Госць «Гарачага каментара» – украінская журналістка Алена Бабакова.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu