Беларусь ізноў вылучаецца з агульнага шэрагу і зноў не найлепшым чынам. Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч тлумачыць: мы бадай што адзіная краіна, дзе абсалютная большасць работнікаў мае кароткатэрміновыя кантракты. Права наймальніка звальняць працаўніка фактычна ў любы момант застаецца непарушным, а новы Працоўны кодэкс толькі пагоршыў сітуацыю.
«Фактычна стала яшчэ горш, – выказаўся госць студыі. – Цяпер мы ўсведамляем, што ў нас адзін з найгоршых Працоўных кодэксаў у свеце».
Дэмакратычныя прафсаюзы імкнуцца адстаяць права на годныя ўмовы працы для Беларусі. Платформу менавіта з такім назовам прэзентавалі днямі ў Менску. Што прапануюць і чаго патрабуюць незалежныя аб’яднанні працаўнікоў і прычым тут «родавая траўма» Лукашэнкі? Глядзіце ў поўным выданні «Размовы ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і намеснікам старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргеем Антусевічам.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.