«Цукровая мафія»: чаму Ціхіня не стаў мільянерам?

Што ў Беларусі не ў дэфіцыце, дык гэта карупцыя. Не паспявае скончыцца адна гучная справа, як пачынаецца новая. Гэтым разам цукровая. Чаму ў вайне з карупцыяй перамагае карупцыя?

У праграме «Размова ProContra» Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч гутараць з журналістам Віктарам Федаровічам.

«Ідзе барацьба не з карупцыяй, а з нейкімі асобнымі сферамі, напрамкамі. Той жа Камітэт дзяржбяспекі за апошнія гады бярэ адну галіну – Міністэрства лясной гаспадаркі пачысцілі, потым у спісе – прамысловыя прадпрыемствы, потым яшчэ, і яшчэ, і яшчэ. Дзякуючы гэтаму можна прагназаваць, як далей будзе развівацца нашая беларуская карупцыя. Магу сказаць, што з-за вялікіх праблемаў з фінансамі ў Беларусі наступнаю будзе група кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў», – выказаўся Віктар Федаровіч.

КДБ прадэманстраваў, як дырэктары цукровых прадпрыемстваў бралі грошы

Шукайце адказы на складаныя пытанні ў «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай і Уладзімірам Мацкевічам ды з журналістам Віктарам Федаровічам.

  • У чым таямніцы «цукровай мафіі»?
  • Чаму за дзесяцігоддзі паспяховай, паводле ўраду, барацьбы з карупцыяй, усё стала толькі горш?
  • Якая сфера найбольш карумпаваная ў Беларусі?
  • Чаму былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня мог стаць мільянерам, але не стаў?
  • Ці сапраўды неразрыўна звязаныя карупцыя і дзяржава?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Анатоль Лябедзька: У Крамля ёсць спакуса трэсці Лукашэнку, пакуль ён слабы

Румас у Лондане выбаўляе Лукашэнку з санкцыяў?

Жанна Літвіна: Людзі, пазбаўленыя інфармацыі, могуць стацца пазбаўленымі права на жыццё

Анджэй Пачобут: Мы перажываем «правал бунту ў турме»

Чаму рэжым баіцца адвакатаў?

Гісторык: Сучасныя рэпрэсіі – яшчэ не жахі 1937, але ўжо пачаткі тэрору 1930-ых

На перамогу патрэбныя два гады?

Палітолаг: Мэта Лукашэнкі – не зрабіць беларусаў багацейшымі, а захаваць кантроль