Ці забастуюць салігорскія шахцёры?

Усеагульны нацыянальны страйк пачнецца, калі Аляксандр Лукашэнка не выканае патрабаванняў ультыматуму Святланы Ціханоўскай. Аднак ці гатовыя падтрымаць страйк работнікі? Пра гэта – у «Размове» Святланы Калінкінай і салігорскага актывіста Паўла Батуева.

Патрабаванні адпусціць палітвязняў, спыніць гвалт і правесці новыя выбары блізкія шмат каму ў Салігорску. Але гэта не значыць, што горад шахцёраў цалкам далучыцца да нацыянальнага страйку.

«Людзі яшчэ не вераць у сваю сілу. Напэўна, у кожнага нейкая свая матывацыя. Нехта не хоча губляць дастаткова добрага па беларускіх мерках заробку. Нехта не верыць, што праз страйк нешта можна змяніць. Нехта, напэўна, баіцца. Але галоўная праблема ў тым, што людзі яшчэ не ўсвядомілі, што яны ёсць сілай, якая можа змяніць сітуацыю не толькі ў горадзе, а ўва ўсёй краіне», – выказаўся Павел Батуеў.

Пры гэтым ужо сёння шахцёры Салігорску актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Падрабязней – у «Размове» Святланы Калінкінай і салігорскага актывіста Паўла Батуева.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Vikor Drachev / TASS / Forum

 

Больш матэрыялаў

Няма падставаў сумнявацца ў перамозе?

Як выганяюць студэнтаў

Ці гатовая ўлада да кампрамісу?

Сілавікоў чакаюць крымінальныя справы?

Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу: Працоўных не загоняць на працу прыкладамі

Рэвалюцыя зацягнулася. Надышоў час сядаць за стол перамоваў?

Чыноўнікі хочуць прыбраць Лукашэнку?

Алесь Міхалевіч: Рэжым зразумеў, што чалавека вымусілі з’ехаць, але гэтым не знішчылі