Ці пойдзе ў прэзідэнты лідар прадпрымальнікаў?


Напярэдадні хуткіх прэзідэнцкіх выбараў праблемы беларускага палітычнага жыцця відавочныя, як ніколі раней. Развальваюцца праймерыз, учорашнія кандыдаты заяўляюць аб байкоце, а тыя, каго падтрымліваюць людзі, не жадаюць удзельнічаць у выбарах.

Госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча, лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка, прызнаецца, што ягоныя паплечнікі, людзі, інтарэсы якіх ён рэпрэзентуе, не аднойчы прапаноўвалі яму ўдзельнічаць у выбарчай гонцы.

«Палітычныя кампаніі, палітычная барацьба магчымыя толькі пры ўмовах, калі ўсё справядліва і шчыра. Я не хаджу на выбары і ў іх не ўдзельнічаю. Я не хачу проста падманваць сваіх людзей. Жанчыны ў рэгіёне кажуць: «Ідзі на выбары». Яны ж шчыра вераць, што я пайду на выбары, яны шчыра ўкладуць свае сілы. Што мне ім сказаць? Так, укладвайце, збірайце подпісы, галасуйце? А вынік вядомы», – патлумачыў сваю адмову ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі Анатоль Шумчанка.

Глядзіце таксама ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з лідарам прадпрымальнікаў Анатолем Шумчанкам:

— На што гатовыя прадпрымальнікі, каб змяніць сітуацыю у краіне?

— Чаму людзі больш не жадаюць рабіць стаўку на палітыкаў?

— Ці сапраўды народ павінен бегаць за палітыкамі, а не наадварот?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.