Ці падтрымае Расея Лукашэнку ў 2021?


Якім стане для краіны 2021 год? Ці працягне Расея падтрымліваць рэжым? Ці не ператварыцца Беларусь у Венесуэлу? Свой прагноз дае суразмоўца Віталя Цыганкова рэдактар выдання «Сильные новости» Пётр Кузняцоў.

Сістэма дзяржаўнага кіравання паступова дэградуе. Цалкам магчыма, што ў 2021 годзе яна канчаткова разбурыцца. Вырашальнымі стануць і пратэсты, і эканамічны заняпад. Нават Расея не стане ўкладвацца ў расхістаны беларускі рэжым, лічыць госць «Размовы» Пётр Кузняцоў.

«Зараз Расея сама знаходзіцца ў такім становішчы, што такі кавалак, як Беларусь і не праглынуць з аднаго боку, і не падтрымаць з іншага боку. Можна даць мільярд-паўтара-два, але для Лукашэнкі гэта зараз будзе мала. Калі Расея будзе ўкладаць больш, паспрабуе Беларусь анексаваць ці яшчэ нешта, то гэта проста можа для самой эканомікі і палітычнай сістэмы мець такія наступствы, якія ёй будзе вытрымаць надзвычай цяжка», – выказаўся Пётр Кузняцоў.

Цалкам прагноз на 2021 год глядзіце ў поўнай версіі «Размовы» Віталя Цыганкова са стваральнікам выдання «Сильные новости» Пятром Кузняцовым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: LISI NIESNER / Reuters / Forum; unsplash.com