Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?


Хто можа даць ацэнку дзеянням кіраўніцтва краіны падчас эпідэміі каронавіруснай інфекцыі ? І ці не прывядзе гэтая ацэнка да судовай лавы?

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, ні парад, ні суботнік не выклікалі росту захворвання COVID-19. Але тыя, хто сёння змагаецца за жыццё або страцілі блізкіх, лічаць, што дзяржава не робіць усяго магчымага для захавання бяспекі сваіх грамадзянаў. Ці ёсць шанцы даказаць, што хвароба ці нават смерць ад каронавіруса сталі вынікам недагляду ўраду?

«Вельмі складана даказаць сувязь паміж дзеяннямі ўладаў альбо нейкай арганізацыі і наступствамі. Таму, канечне, звяртацца ў суды можна, можна звяртацца ў міліцыю, але вынікі гэтых справаў можна прадказаць, бо вось гэтай сувязі можа быць і не будзе знойдзена», – распавёў госць «Размовы» Віталя Цыганкова праваабаронца «Human Constanta» Аляксей Казлюк.

Калі спадзеву на нацыянальныя інстытуты няма, то можа дапамогуць суседзі? Ці ёсць сэнс пагражаць нядбайным беларускім чыноўнікам Гаагай? Даведаецеся з «Размовы» Віталя Цыганкова з праваабаронцам «Human Constanta» Аляксеем Казлюком.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота commons.wikimedia.org, kremlin.ru, pxhere.com